> А народны фальклёр дазволіце ? Дзякуй ! > > Пачатак мне і ўспомніць цяжка , > Але я, пэўна не зманю, > Калі скажу : на вочы пляшка > Папала рана упершыню. > > Яшчэ гутаўся я ў калысцы, > А тата,помню,на абрус > Стаўляў ,,бусла",качан у місцы > І клаў здаровы сала брус. > > Пасля за стол сядалі людзі, > Звычайна - татавы сябры, > І гаманілі пры пасуде, > Гулі да поздняе пары. > > Калі ж іх тата спаць праводзіў, > Я браў бутэлькі з - пад стала > І ў кажнай кропельку знаходзіў - > У кожнай кропелька была ! > > Дык паспытаць і мне цікава ! > І я - бутэльку старчаком > І тую кроплю,што сцякала, > Лавіў няспрытна языком. > > Так пачатковую навуку > Прайшоў па кропельцы наўзнак, > І ўжо запомніў гэту штуку > На пах,на колер і на смак. > > Пазней пашырыў значно веды > У гэтай самай галіне, > Калі на лета ўсё да дзеда > Аднойчы сплавілі мяне. > > І дзед сказаў мне - не наўмысна, > А каб унука чым заняць : > - Я зараз гару буду ціснуць, > А ты мне будзеш памагаць. > > Каб не паперла брагу,хлопча, > Ці не ўзарвала,бог баронь ! > Як толькі ў трубцы забалбоча - > Адсоўвай хуценька агонь ! > > Чыгун патрохі награваўся, > І вось нарэшце даняло : > Струменчык пары паказаўся, > І ў слоік капаць пачало. > > > Шпарчэй,шпарчэй,за капкай капка, > Пасля - цурочак забурліў... . > Узяў дзед слоік далікатна > І шклянку змесціва адліў. > > Нюхнуў,прыцмокнуў,вокам лыпнуў : > -Ну,ці удалася смердзюха ? > Паправіў вусы,спрытна лыкнуў > І гучна выдыхнуў : - Ху -Ха ! > > На, паспрабуй,... . Не бойся,выпі
> Ну,як было мне там не ўзяць ? > Які давер і гонар выпаў - > Нароўні з дзедам пробу зняць !quoted1
>> А народны фальклёр дазволіце ? Дзякуй ! >> >> Пачатак мне і ўспомніць цяжка , >> Але я, пэўна не зманю, >> Калі скажу : на вочы пляшка >> Папала рана упершыню. >> >> Яшчэ гутаўся я ў калысцы, >> А тата,помню,на абрус >> Стаўляў ,,бусла",качан у місцы >> І клаў здаровы сала брус. >> >> Пасля за стол сядалі людзі, >> Звычайна - татавы сябры, >> І гаманілі пры пасуде, >> Гулі да поздняе пары. >> >> Калі ж іх тата спаць праводзіў, >> Я браў бутэлькі з - пад стала >> І ў кажнай кропельку знаходзіў - >> У кожнай кропелька была ! >> >> Дык паспытаць і мне цікава ! >> І я - бутэльку старчаком >> І тую кроплю,што сцякала, >> Лавіў няспрытна языком. >> >> Так пачатковую навуку >> Прайшоў па кропельцы наўзнак, >> І ўжо запомніў гэту штуку >> На пах,на колер і на смак. >> >> Пазней пашырыў значно веды >> У гэтай самай галіне, >> Калі на лета ўсё да дзеда >> Аднойчы сплавілі мяне. >> >> І дзед сказаў мне - не наўмысна, >> А каб унука чым заняць : >> - Я зараз гару буду ціснуць, >> А ты мне будзеш памагаць. >> >> Каб не паперла брагу,хлопча, >> Ці не ўзарвала,бог баронь ! >> Як толькі ў трубцы забалбоча - >> Адсоўвай хуценька агонь ! >> >> Чыгун патрохі награваўся, >> І вось нарэшце даняло : >> Струменчык пары паказаўся, >> І ў слоік капаць пачало. >> >> >> Шпарчэй,шпарчэй,за капкай капка, >> Пасля - цурочак забурліў... . >> Узяў дзед слоік далікатна >> І шклянку змесціва адліў. >> >> Нюхнуў,прыцмокнуў,вокам лыпнуў : >> -Ну,ці удалася смердзюха ? >> Паправіў вусы,спрытна лыкнуў