|
|
Жураўліная песьня. Словы Г.Палонскага Музыка К.Малчанава
(іиз кинофильма "Доживем до понедельника
Не хачу, хай можа й так не трэба,
Прымаўку старую ўспамiнаць,
Што, як бачыць жорава
пад небам,
Лепей вераб’я ў руцэ трымаць.
Думка ўсё мяне не пакiдае,
Як гляджу услед я жураўлю:
Быццам ён не ў вырай адлятае,
А ў маленства родную зямлю.
Хай над нашай школай
ён пакружыць,
Прывiтальна ёй крылом махне,
Хай пачуе, цi яшчэ там служыць
Наш стары настаўнiк, альбо не.
Мы былi няўрымсныя гарэзы,
Ён жа чым далей,
тым больш сiвеў...
Помню, як любiў ён у Бернэса
Той пра жураўлёў вядомы спеў.
Неяк мы знямелi на уроку:
Птушкi ў небе чарадой плылi...
Пэўна, шмат надзеяў
ды папрокаў
Нам нясуць з сабою жураўлi.
|
|
| |
Вернуться к списку тем
|
|
Другие форумы |
|
|